21 лютага — Міжнародны Дзень роднай мовы

  • Post category:Новости

21 лютага традыцыйна адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. Гэты дзень — напамін аб важнасці мовы як ключа да разумення культуры, гісторыі і духоўнай спадчыны любога народа. Родная мова з’яўляецца не толькі сродкам камунікацыі, але і адлюстраваннем нашай ідэнтычнасці, носьбітам традыцый і каштоўнасцей, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Навучэнцы 311 ЛС групы спецыяльнасць “Лячэбная справа” сумесна з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Пашкевіч Янінай Віктараўнай арганізавалі ў каледжы свята “Мова густу”. Гэтая цудоўная ініцыятыва стала яскравым прыкладам таго, як можна падысці да вывучэння і папулярызацыі роднай мовы творча і з любоўю. Мерапрыемства аб’яднала навуяэнцаў, заклапочаных не толькі будучай прафесіяй, але і багаццем роднай культуры.

На свяце прысутнічала мноства элементаў, што адлюстроўвалі нацыянальны каларыт. Сярод прыгатаваных страў былі такія беларускія народныя вынаходствы, як дранікі, наліснікі, сала, бабульба і іншыя смачныя стравы.


Акрамя гастранамічнай часткі, былі праведзены розныя конкурсы з заданнямі па мове, літаратуры, культуры нашай краіны. Гэтыя конкурсы спрыялі паглыбленню ведаў, развіццю моўнай культуры, а таксама павышэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Кожны ўдзельнік змог праявіць свае здольнасці, пашырыць кругагляд і атрымаць асалоду ад працэсу навучання. Свята “Мова густу” стала яркім сведчаннем таго, што родная мова можа быць не толькі прадметам вывучэння, але і крыніцай натхнення і радасці.