Дзень беларускай  мовы  «Чытаем кнігі на роднай мове»

  • Post category:Новости

   На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Беларускую мову мы вывучаем у школе, нядрэнна яе разумеем.  Родная мова шмат не патрабуе.  Калі вы чуеце яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную — ведайце, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

        Размова аб роднай мове праводзілася на дзьвух перапынках. Была арганізавана выстава кніг «Чытаем кнігі на роднай мове». Навучэнцы чыталі ўрыўкі з самых розных твораў, адгадвалі беларускія загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.  На працягу дня навучэнцы і выкладчыкі слухалі мілагучныя песні на роднай мове.                           

         Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.

 

В.А.Гузарэвіч, бібліятэкар

 

А.В.Храпко, культарганізатар