Наша установа разам з усёй краінай адзначыла свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы.
Было вельмі цікава і пазнавальна!У гэты дзень госці і прысутныя імкнуліся размауляць на беларускай мове. Навучэнцы каледжа разам з арганізатарам мерапрыемства Вецік Янінай Віктараунай падрыхтавалі розныя конкурсы і загадкі. За правільны адказ удзельнікі атрымалі па жаданні любы з традыцыйных пачастункаў: дранікі, сала, аладкі, прыгатаваныя навучэнцамі з дапамогай бацькоў.
Дзень беларускай мовы, святы, якія праводзяцца у гонар яго, з’яўляюцца напамінам пра тое, што кожны беларус павінен захоўваць і берагчы тое, што перадалі ў спадчыну нам продкі, — мову і традыцыі!
Беражыце сваю родную мову! Няхай заўсёды чуецца шум лясоў і чароўны звон нашых празрыстых крыніц і азёр, у ціхай роўнядзі якіх адлюстроўваецца сонца на ясным мірным небе!