osnovan

“Захапленне словам…”

IMG 20170927 181622

                                           “На самай дробнай і адказнай працы –
                                           пакінуць можна незабыўны след.
                                           А вось паэтам нельга ўладкавацца,
                                           паэтам нараджаецца паэт”.
                                                                  Сяргей Грахоўскі.

 

 

 

     Творчасць вядомых літаратараў Піншчыны, сярод якіх Валерый Грышкавец, Анатоль Шушко, Марыя Ляшук, Марыя Кобец і многія іншыя, у бібліятэках сёння імкнуцца максімальна папулярызаваць.


     27 верасня работнікі бібліятэкі і выхавацелі інтэрната падрыхтавалі і правялі ў бібліятэцы літаратурную сустрэчу з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолем Іванавічам Шушко. На сусрэчу з майстрам паэтычнага слова прыйшлі навучэнцы І курсу. Ён прыхіліў да сябе іх з першай хвіліны сустрэчы, навучэнцы чыталі вершы паэта.
    Анатоль Шушко піша і размаўляе выключна па-беларускі. Творчасць паэта – гэта адно вялікае прысвячэнне Радзіме, яе людзям, беларускай мове, адным словам, самаму дарагому і блізкаму, што ёсць у чалавека.
     Анатоль Іванавіч – той з паэтаў, які ўмее па-мастацку чытаць асабістыя вершы. Цікава, з уласцівым яму гумарам і аптымістычным, вясёлым позіркам у мінулае расказаў на сустрэчы пра сваё дзяцінства, гады сталення, працу ў школе настаўнікам.
    Завяршалася сустрэча пажаданнямі новых поспехаў, здароў’я, творчага натхнення, новых твораў, шчырага і адданага чытача. Анатоль Іванавіч выказаў вялікую падзяку прысутным за цёплы і сардэчны прыём.

ПечатьE-mail

www.president.gov.byedu.gov.byminzdrav.gov.bywww.brest-region.gov.bypravo.bybrsm.bybelmapo.bywww.ripo.unibel.bywww.nihe.bsu.bywww.pinsk.gov.by